За работай сачылі педагогі, каб у кожнай з узроставых груп працавалі не больш, чым адведзена заканадаўствам.

Больш за трыццаць школьнікаў і навучэнцаў горада прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі па добраўпарадкаванні горада, арганізаванай аддзелам моладзі райвыканкама ў суботу, 9 ліпеня.

Моладзь добраўпадкоўвае парк Перамогі.

Юнакі і дзяўчаты прыйшлі да дзевяці раніцы да цэнтральнага ўвахода ў парк імя Перамогі. Аддзел моладзі выдаў рабочае аддзенне, для ўдзельнікаў правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі.

Працавалі ў дзве каманды. Адна прыбірала галлё ў парку, другая − пешаходную частку вуліцы Прытыцкага.

− Мы з сяброўкамі вырашылі разам дапамагчы роднаму гораду, − гавораць вучаніцы 8 “А” класа СШ №12 Ксенія Масюковіч, Вікторыя Рачыцкая, Марыя Дамарацкая. − Хочацца, каб у парку хутчэй можна было пагуляць. Вось і прыкладаем намаганні.

Да бліжэйшых акцый плануе далучыцца і моладзь Валожына, Вілейкі і Дзяржынска.

Акцыі па добраўпарадкаванні праводзяцца з лютага. Штомесяц ў іх бярэ ўдзел каля дзвух тысяч вучняў школ горада, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі.

Пасля правядзення “Дажынак” аддзел моладзі падвядзе вынікі працы добраахвотнікаў і ўзнагародзіць найбольш актыўных удзельнікаў акцыі падарункамі.

Любы малады чалавек можа паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні Маладзечна. Кожную суботу а 9 гадзіне ля галоўнага ўвахода ў парк адбываецца збор удзельнікаў.

Ахвотныя папрацаваць у іншыя дні могуць звярнуцца ў аддзел моладзі па наступных нумарах: 77-04-32, 77-02-31.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.