Сёння, 11 ліпеня, каля 14 гадзін на будаўніцтве Лядовага палаца загінуў 29-гадовы рабочы, маладзечанец.

З месца здарэння ў інтэрв’ю “РГ” следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Маладзечанскім раёне Арцём Кавалевіч расказаў: рабочы зваліўся з даху басейна, які будуецца. Вышыня падзення прыкладна 10 метраў. Ці быў мужчына ў стане алкагольнага ап’янення – пакажа экспертыза.

Сяргей ЗЯНЬКО.