Свята вёскі адсвяткуюць Гервяты ў нядзелю, 24 ліпеня.

Дырэктар раённага Дома культуры Святлана Куцько паведаміла, што гасцей чакаюць спаборніцтвы па касьбе, лоўлі рыбы, канцэтная праграма. Для дзяцей падрыхтуюць атракцыёны. У латарэі, арганізаванай калгасам, можна будзе выйграць рулон сена, мяшок збожжа, парася.

Зоя ХРУЦКАЯ.