Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” расказала старшыня Красненскага сельскага Савета дэпутатаў Валянціна Кісель.

Рабочыя пачалі пракладваць новую цеплатрасу да шматкватэрных дамоў па вуліцах 1 Мая і 17 Верасня. Цяпер цэнтральнае ацяпленне ў кватэрах будзе забяспечваць газавая кацельня, дзе манціруюць дадатковы кацёл. Па словах Валянціны Кісель, магутнасці ранейшай кацельні кансервавага завода, якая працавала на цвёрдым паліве, не заўсёды хапала.

Видэарэпартаж.

У Красненскай СШ замянілі вокны, зрабілі касметычны рамонт.

“На сённяшні дзень на тэрыторыі сельсавета ўстаноўлена больш за 3 км новых комплексных, драўляна-бетонных, платоў – у Красоўшчыне, Плябані, у самім Красным. Зроблена бетонная агароджа каля могілкаў у вёсцы Плябань. Жыхары сельсавета добраўпарадкавалі больш за 160 прыдамавых тэрыторый”, – сказала Валянціна Кісель.

Святлана ЦІШКО.