Падрыхтоўка да свята.
Заходзьце, госці дарагія!
На адкрыцці свята выступае намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
Сёння ў мястэчку гасцей і сяброў сустракалі на сямі падворках: арганізацыі “Сяльчанка”, “Жыць здорава!” Залескай амбулаторыі, “Шутавіцкія прысмакі” жыхароў Шутавічаў, “На хатку немаўлятку”, “Пачастунак”, дзе гаспадарыла Людміла Гружэўская, “Карчма “Агінец”, падрыхтаваная моладдзю, і “Казачная паляна” Залескага цэнтральнага дома культуры.
Там за тысячу-дзве рублёў можна было купіць бліны з рознай начынкай, вафлі, грыбы, рагалікі і іншую выпечку залескіх гаспадыняў. Пачаставацца наліўкамі, настойкамі, квасам. Прадаваліся таксама цукровыя пеўні, дранікі, бутэрброды з салам. Супрацоўнікі Залескай амбулаторыі адкрылі фітабар з квасам, травянымі настоямі і чаямі. Побач працавала “аптэка”, дзе былі “лекі” ад мярцвення канечнасцяў, “ад удаўленія”, ад усіх хваробаў, “для кахання” і іншыя.
Падворак “Пачастунак”.
Пад’язджаюць гаспадары падворка “На хатку немаўлятку”.
Меню “Карчмы “Агінец”.
“Сала” ў меню не было пазначана.
Цукровыя пеўні і язэпаўка на падворку “На хатку немаўлятку”.
Фітабар.
Старшыня Залескага сельсавета Зянон Грышкевіч (у фартуху).
На сцэне – фальклорна-этнаграфічны калектыў “Кірмаш” з Масквы.
Танцаваць не забаранялася. Спявае этнаграфічны ансамбль “Цаглінкі” з Польшчы.
Як і на іншых святах, свае вырабы прадавалі народныя майстры, прадпрымальнікі – цацкі, працавалі атракцыёны для дзяцей.
Напрыканцы фестывалю старшыня сельсавета Зянон Грышкевіч адзначыў гаспадароў дамоў узорнай культуры Залесся, а таксама тых, хто ладзіў падворкі для кірмашу.
Гаспадыня аднаго з дамоў узорнай культуры Валянціна Маркевіч.
Святлана ЦІШКО.
Фота Святланы ЦІШКО.