Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” расказаў начальнік прэс-службы смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.
У прычэпе грузавога аўтамабіля “Вольва” з Літвы ў Расію транзітам праз Беларусь везлі трыкатаж, задэклараваны як грыбы. За рулём быў грамадзянін Польшчы. Папярэдне груз ацэнены не менш як у 5 мільярдаў рублёў – пасля завяршэння экспертызы сума будзе ўдакладненая.
Аўтамабіль таксама затрыманы.
Падобны выпадак здарыўся ў сакавіку ў пункце пропуску “Каменны Лог”: замест грыбоў, у “Вольва” ехалі 17 тон трыкатажных вырабаў.
Святлана ЦІШКО.