Учора, 11 жніўня, на ўчастку пагранічнага паста “Кемелішкі” група парушальнікаў з чатырох чалавек спрабавала ўцячы ад пагранічнага нарада, але іх затрымалі.

Пагранічнікі заўважылі парушальнікаў, якія рухаліся ў бок літоўскай мяжы. Падчас затрымання яны пачалі ўцякаць. Праз некалькі хвілін аднаго з іх затрымалі ў 50 метрах ад дзяржаўнай мяжы. Па словах мужчыны, група складалася з чатырох грамадзян Афганістана.

Праз некалькі гадзін у 500 метрах ад мяжы затрымалі астатніх. У Літву яны ішлі ў пошуках лепшага жыцця.

Затрыманых даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Іх асобы ўстанаўліваюцца, паведамляе прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.

Парушальнікам мяжы пагражае штраф да 50 базавых велічыняў, дэпартацыя, магчыма, забарона ўязджаць на тэрыторыю Беларусі на працягу 5 гадоў.

Святлана ЦІШКО.