На плошчы Старое Места 9 жніўня каля 18 гадзін невядомы злачынца пабіў і абрабаваў 63-гадовага пенсіянера. Рабаўнік забраў кашалёк са 120 тысячамі рублёў і банкаўскай карткай.

На наступны дзень пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Злачынства раскрытае. Устаноўлена, што яго здзейсніў 44-гадовы маладзечанец, які нідзе не працуе. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Вядзецца расследаванне.

Сяргей ЗЯНЬКО.