Міліцыя 10 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу супраць падлеткаў, якія абакралі гандлёвы павільён прыватнага прадпрымальніка, расказаў “РГ” намеснік начальніка райаддзела міліцыі Марэк Сінкевіч.

Два 15-гадовыя хлопцы 26 ліпеня а палове дванаццатай гадзіны ночы вынеслі з павільёна 50 запальнічак, 30 жавальных гумак, 12 бляшанак напою “Берн”, дзве пачкі чыпсаў “Лэйс”, чатыры пакеты семачак “Дэні”, тры пакеты арахісу і два пакеты нектара “АВС”. Нанесеная прадпрымальніку шкода складае 428 тысяч 500 рублёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.