Свята Крэва і “Крэўскі кірмаш” адбыліся 13 жніўня пад сценамі замка. Свае творы выконвалі паэты Валерыя Кустава, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака, барды Раман Яраш, Таццяна Беланогая, спяваў гурт “Горынь”, іншыя.

Уладзімір Някляеў не збіраўся выступаць – так ён сказаў у інтэрв’ю “РГ”. Але калі вядоўцы свята запрасілі яго, то выйшаў і прачытаў свой верш.

У выніку атрымаў званне “крэўскага паэта”. “Усё ёсць, – сказаў Уладзімір Някляеў, атрымліваючы на сцэне ўзнагароду, – а такога, “крэўскі паэт”, няма”, – і прачытаў свой верш “Вадэвіль у двух актах”.

Местачкоўцы з задавальненнм фатаграфаваліся з паэтам, спынялі яго, каб пагаварыць.

Падчас свята пачаўся дождж.

Святлана ЦІШКО.

Фота Валерыя ТРАЦЯКА.