За ліпень-жнівень гэтага года пяць пробаў ягад з 19, прынесеных насельніцтвам у цэнтр гігіены для даследавання, аказаліся забруджанымі радыенуклідамі.

Пра гэта паведамляе Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Свежыя чарніцы (дзве пробы) збіралі на тэрыторыі Хоўхлаўскага сельсавета, каля вёсак Броды і Хоўхлава. Перавышэнне дапушчальнай нормы ўтрымання радыецэзію-137 склала адпаведна 1,1 і 2 раза.

Але яшчэ больш назапасілі сушаныя чарніцы (тры пробы), прывезеныя з Гомельскай вобласці. У ягадах, сабраных у Светлагорскім раёне выяўлена перавышэнне ў 1,1 раза. У чарніцах з-пад Лельчыцаў – у 3,9 раза.

Святлана ЦІШКО.