Дзень горада святкуюць ашмянцы ў суботу, 17 верасня. Да свята ў краязнаўчым музеі імя Ф. Багушэвіча рыхтуюць зборную выставу мастакоў Сяргея Шэмета, Уладзіміра Бізюка, фотапартрэты ганаровых грамадзян горада, работы школьнікаў, паведаміла дырэктар музея Жанна Іванова.

На галоўнай пляцоўцы каля Дома Саветаў апоўдні пачнецца ўрачыстае адкрыццё. Гараджане ўбачаць тэатралізаваную “Легенду аб Ашмянах”, выставу кветкавых кампазіцый, плац-парады духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы а 10 гадзіне і роты ганаровай варты з Мінску а 14-й, выступленне санкт-пецярбургскага тэатра канатаходцаў на вышыні 15 метраў у 19 гадзін.

На дзіцячай пляцоўцы ў 16:30 ў парку пройдзе паказальнае выступленне клуба кінолагаў Смаргонскай пагранічнай групы. Пасля васьмі вечара адбудзецца водна-феерычнае шоу. Будзе працаваць горад майстроў, асобныя пляцоўкі ладзяцца ў мікрараёнах Будаўнікоў і Заходнім.

Зоя ХРУЦКАЯ.