У вёсцы Татарскія Залескага сельсавета 26 верасня на пажары ў драўляным жылым доме загінуў 60-гадовы гаспадар. Папярэдняя прычына пажару – курэнне мужчыны ў ложку.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алёна Корсакава паведаміла нашаму выданню: аб узгаранні ў 17 гадзін 43 хвіліны выратавальнікам паведамілі суседзі.

Калі першае падраздзяленне пажарных прыехала на месца, дах дома гарэў адкрытым полымем. У выніку дах згарэў цалкам, дом выгараў знутры.

Цела гаспадара выратавальнікі знайшлі ў 18 гадзін 13 хвілін. Па словах суседзяў, пенсіянер злоўжываў спіртным. Напярэдадні яго бачылі п’яным. Суседзі расказвалі: мужчына піў на працягу апошніх трох дзён пасля таго, як атрымаў пенсію.

Сяргей ЗЯНЬКО.