Рэспубліканскае свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі” пройдзе ў Маладзечне па наступным сцэнарыі:
I дзень (пятніца, 30 верасня)
9.30-11.00 Рэклама культурных падзей “Святкуем дажынкі разам”.
10.00-20.00 Кірмаш-продаж тавараў народнага спажывання, сельскагаспадарчай прадукцыі і праца творчых груп (Вялікі Гасцінец).
11.00-20.00 (з перапынкам на час шэсця і цырымоніі ўзнагароджання) Прэзентацыя канцэртных праграм аматарскіх калектываў Міншчыны “Песня і праца рады спаткацца” на васьмі сцэнічных пляцоўках горада.
15.10-15.40 Шэсце “Шлях да хлеба”.
17.00 Аб’яўленне фестывалю адкрытым. Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў.
18.00-19.30 Святочны канцэрт. Святочны феерверк.
Абласны краязнаўчы музей
11.30-12.30 Адкрыццё пастаяннай экспазіцыі “Гісторыя і культура Міншчыны ад старажытных часоў да пачатку XX стагоддзя”.
Цэнтральная бібліятэка імя Максіма Багдановіча
12.30-13.30 Электронная прэзентацыя дзейнасці бібліятэк у дапамогу працаўнікам вёскі “Захоўваем любоў да роднай зямлі”.
Маладзечанскае музычнае вучылішча імя Агінскага
22.00-24.00 Канцэртная прэм’ера “Ноч класічнай музыкі”.
II дзень (субота, 1 кастрычніка)
9.00-10.00 Рэклама культурных падзей “Святкуем дажынкі разам”.
9.00-20.00 Канцэртныя выступленні аматарскіх калектываў на васьмі пляцоўках горада “Спявае колас песню хлебу”.
9.00-20.00 Кірмаш-продаж тавараў народнага спажывання, сельскагаспадарчай прадукцыі і праца творчых груп (Вялікі Гасцінец).
Парк культуры і адпачынку
9.00-20.00 “Рамесная слабада Міншчыны”.
11.00-11.30 Парад “Будучыня Беларусі”.
Амфітэатр
12.00-14.00 Цырымонія ўручэння другіх і трэціх прэмій пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2011 года “Паклон шчодрай ніве, героям жніва” з удзелам творчых калектываў абласцей рэспублікі. Святочны канцэрт аматарскіх калектываў горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна “Маладзечна − горад сонца”.
Цэнтральная плошча
21.00-24.00 Моладзевая танцавальная праграма “Рытмы моладзі ў палеткавым звоне”.
III дзень (нядзеля, 2 кастрычніка)
11.00-19.00 Работа канцэртных пляцовак з удзелам аматарскіх калектываў Маладзечанскага раёна. Кірмаш-продаж тавараў народнага спажывання, сельскагаспадарчай прадукцыі.
Амфітэатр
17.00-18.30 Канцэрт Маладзечанскага моладзевага музычнага тэатра, аматарскіх калектываў Маладзечна.
Аддзел інфармацыі.