Балельшчыкі спартклуба Falubaz (спідвэй) сутыкнуліся з паліцыяй пасля таго, як паліцэйскі аўтамабіль без нумароў смяротна траўмаваў 23-гадовага заўзятара.

Сур’ёзна траўмаваная паліцыянтка патрапіла ў шпіталь. Яна была параненая вырванай з тратуара пліткай. Лекары падазраюць пералом асновы чэрапа.

Усё здарылася каля 3-х гадзін апоўначы, калі завяршалася святкаванне здабыцця клубам Falubaz залатога медаля ў чэмпіянаце Польшчы. 23-гадовы балельшчык бег каля АЗС, абмінуў таксоўку, перабег дарожны газон і патрапіў пад колы паліцэйскага Фіят Дуката без нумароў, які прымаў удзел у ахове матчу.

Хлопец памер перад прыездам хуткай дапамогі. Калі медыкі канстатавалі смерць, натоўп балельшчыкаў рушыў у бок паліцэйскіх. Паляцелі камяні, кветнікі, бутэлькі і часткі тратуарнай пліткі. Паліцыянты адказалі газам і вадамётам. – Не перадаць словамі таго, што дзеялася сёння ноччу. Як у час ваеннага становішча. Там аказалася мала паліцыі, – расказаў сведка здарэння.

Маладая паліцыянтка с сур’ёзнымі траўмамі галавы трапіла у шпіталь у Зялўнай Гуры.  Яна служыць у дарожнай паліцыі і рэгулявала рух.

Паводле gazeta.pl