Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Мужчын затрымалі ў 25 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы. Дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, у іх не было.

Пагранічнікі мяркуюць, што мужчыны з’яўляюцца грамадзянамі Грузіі. Яны патлумачылі вартавым мяжы, што незаконна перасячы мяжу спрабавалі ў пошуках лепшых умоў жыцця.

Затрыманых аформілі як парушальнікаў дзяржаўнай мяжы, ідзе разбіральніцтва.

Святлана ЦІШКО.