На базе “Рэгіянальнай газеты” арганізуецца Школа маладога журналіста для моладзі рэгіёна! Прымаюцца ахвочыя ад 16 да 23 гадоў (у выключных выпадках мяжа вагаецца ў абодва бакі).
Заняткі бясплатныя. Будуць праходзіць раз на тыдзень (у суботу ці нядзелю) ў рэдакцыі “РГ” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). Раз на месяц найлепшыя вучні будуць выпраўляцца ў Мінск на майстар-класы да вядучых беларускіх журналістаў.
У Школе маладога журналіста вы:
– атрымаеце асноўныя навыкі сучаснага журналіста;
– навучыцеся лепш камунікаваць з людзьмі, здабываць і апрацоўваць інфармацыю;
– атрымаеце веды па web-журналістыцы, журналістыцы блогаў;
– навучыцеся рабіць і апрацоўваць фота, аўдыё, відэа.
Заняткі праводзіць журналіст Глеб Лабадзенка (працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”, “Звяздзе”), лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў па журналістыцы.
Працы навучэнцаў будуць друкавацца ў “Рэгіянальнай газеце” ды на сайце газеты www.rh.by
Устаноўчыя заняткі адбудуцца ў нядзелю 16 кастрычніка а 12 гадзіне ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” (Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68а). У разе неабходнасці можна прыходзіць з бацькамі.
Дадатковая інфармацыя і запіс у школу:
Глеб Лабадзенка:
8-025-684-20-06
skype: labadzenka
Рэдакцыя:
8-029-271-81-04
8-029-676-84-20
тэл. у Маладзечне 76-96-67.
Аддзел інфармацыі.