Аўтобусны маршрут №11а ад сярэдзіны лістапада зменіцца: аўтобусы будуць заязджаць у мікрараён «Усходні».

Пра гэта «РГ» расказаў намеснік дырэктара аўтобуснага парка №4 Віктар Руткоўскі.

Дакладны маршрут, яго прыпынак (ці прыпынкі) ва «Усходнім» і расклад пакуль што распрацоўваюцца. Плануецца, што змены наступяць 14-15 лістапада. Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на rh.by пазней.

Ад 8 лістапада змяніўся маршрут №12. Цяпер аўтобус ходзіць наступным чынам: Янкі Купалы – ЗПМ – Старое Места – ДЮСШ – дзіцячая бальніца – Касманаўтаў – паліклініка – «Паўднёвы» – Міру – рэчавы рынак – стаматалогія – Касманаўтаў –дзіцячая бальніца – атэлье «Бярозка» – ДЮСШ – Старое Места – ЗПМ – Янкі Купалы.

Па словах Віктара Руткоўскага, ранейшы маршрут (з праездам па новай вуліцы, што звязвае Касманаўтаў і Вялікі Гасцінец) аказаўся мала запатрабаваным, пасажырапаток на ім быў невялікі, таму было вырашана змяніць яго.

Святлана ЦІШКО.