Фотавыстава Карнэліуша Консэка “Ты не адзін”, прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, павінна адкрыцца 8 снежня ў выставачнай зале Сілівановіча.

Цяпер ідзе яе мантаж.

Па словах дырэктара краязнаўчага музея Сяргея Ганчара, серыю фотаздымкаў аўтар работ зрабіў у Вілейцы.

“Гэта выстава нагадвае, што сярод нас ёсць людзі, якім патрэбна не столькі дапамога, колькі ўзаемаразуменне, зносіны з іншымі людзьмі. Таму што большасць з іх зачыненыя ў сваіх кватэрах, бо нашае асяроддзе не настолькі безбар’ернае, як хацелася б, і яны на вуліцах не заўсёды могуць адчуваць сябе роўнымі з іншымі”, – расказаў Сяргей Ганчар.

Даведка “РГ”. Карнэліуш Консэк – фатограф каталіцкага часопіса “Дыялог” (Баранавічы). Нарадзіўся ў Польшчы. Цяпер жыве ў Беларусі. Удзельнік выставаў і конкурсаў у Польшчы.

Карнэліуш Консэк.

Гэта выстава Карнэліуша Консэка ў вілейскім музеі – трэцяя па ліку. Работы будуць дэманстравацца на працягу месяца.

Святлана ЦІШКО.

Фота molib.iatp.by.