У міліцыю 10 снежня звярнуўся 33-гадовы маладзечанец, у якога каля гульнёвага клуба па Вялікім Гасцінцы адабралі мабільнік.
Пра гэта “РГ” паведамілі ў маладзечанскім РАУС.
Аператыўная група, якая прыехала на месца здарэння, устанавіла, што 9 снежня каля 20.30 маладзечанец П., які нідзе не працуе, адабраў у пацярпелага “Самсунг”. Матэрыяльны ўрон ацэнены ў 1 мільён 300 тысяч рублёў. Маладзечанскі РАУС шукае падазронага грамадзяніна, каб затрымаць яго.
Святлана ЦІШКО.