Пра гэта 3 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску расказаў начальнік службы экалагічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя Генадзь Цішчыкаў.

Ён паведаміў, што забруджванне паверхневых вод у Беларусі адзначаецца на 16% пунктаў назіранняў.

Паводле яго слоў, усяго ў Беларусі 301 пункт назіранняў за паверхневымі водамі. Кантралюецца 161 водны аб’ект, 87 вадацёкаў і 74 вадаёмы, якія найбольш важныя ў рэкрэацыйных, прыродаахоўных адносінах, а таксама з пункту гледжання вядзення рыбнай гаспадаркі.

Цішчыкаў заявіў, што ў 2011 года на пунктах назірання захоўвалася даволі добрая стабільная абстаноўка. Па індэксе забруджвання вады 84% пунктаў назірання аднесеныя да першай і другой катэгорый – «чыстыя» і «адносна чыстыя», 15% – «умерана забруджаныя», 1% – «забруджаныя» і «брудныя» (чацвёртая і пятая катэгорыі).

Спецыяліст адзначыў, што па-ранейшаму захоўваецца праблема забруджвання паверхневых вод Беларусі злучэннямі азоту і фосфару, якія ўтвараюцца ў выніку раскладання арганічных рэчываў. Злучэнні могуць трапляць у вадаёмы з бытавымі, індустрыяльнымі і сельскагаспадарчымі сцёкамі, а таксама ў выніку змывання мінеральных угнаенняў з палёў. Па словах Цішчыкава, перавышэнне нарматываў па злучэннях азоту і фосфару адзначаецца ў 18,7% пробаў.

Найбольш забруджаныя ўчасткі рэк у Беларусі: Свіслач ніжэй Мінска, Уза у раёне Гомеля, Уша ніжэй Маладзечна, Заходняя Дзвіна ў раёне Полацка, Наваполацка і Верхнядзвінска, Ясельда ніжэй Бярозы, Прыпяць ніжэй Пінска, Заходні Буг у Брэста і Мухавец каля Кобрына.

Паводле БелаПАН.