Учора, 4 студзеня, на ўчастку пагранічнага паста “Кемелішкі” ў 500 метрах ад дзяржаўнай мяжы нарад затрымаў двух грамадзян Беларусі, якія спрабавалі незаконна перавезці ў Літву 12500 пачкаў цыгарэт (25 карабоў).

Затрымаць кантрабандыстаў дапамог службовы сабака.

Гэтыя ж людзі былі затрыманыя 29 снежня на тым самым участку мяжы з 35 карабамі цыгарэт. 4 студзеня яны прадставілі чэкі на 25 крабоў, якія пацвярджаюць факт куплі, і атрымалі свае цыгарэты назад. А ўвечары іх зноў затрымалі на мяжы: у абход пунктаў пропуску на аўтамабілі “Нісан Тырана” яны спрабавалі іх перавезці ў Літву.

Цыгарэты дастаўленыя ў аддзел пагранічнай службы “Гудагай”. Ідзе далейшае разбіральніцтва. Сума ацэнкі тавару ўстанаўліваецца.

Святлана ЦІШКО.