Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным 5 студзеня Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі (ААЦ).

У паведамленні нагадваецца, што адміністрацыйная адказнасць за парушэнне патрабаванняў па выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт уводзіцца ў мэтах рэалізацыі патрабаванняў указа прэзідэнта ад 1 лютага 2010 г. №60 “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт”.

“Змяненні ў заканадаўства закліканы стварыць спрыяльныя ўмовы для суб’ектаў гаспадарання Беларусі, забяспечыць празрыстасць інтэрнэт-гандлю, абараніць інтарэсы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў ад забароненай да распаўсюджвання заканадаўствам інфармацыі (гандаль людзьмі, парнаграфічныя матэрыялы, прапаганда гвалту, бязлітаснасці і да т.п.), стварыць умовы для абароны гонару і годнасці”, — гаворыцца ў паведамленні ААЦ.

Якіх-небудзь абмежаванняў па выкарыстанні інтэрнэт-рэсурсаў для грамадзян не прадугледжваецца, іх доступ да замежных інтэрнэт-сайтаў не абмяжоўваецца. ААЦ заяўляе, што інфармацыя аб увядзенні ў Рэспубліцы Беларусь адказнасці за наведванне замежных сайтаў, што распаўсюджваецца некаторымі СМІ і інтэрнэт-рэсурсамі, не адпавядае рэчаіснасці.

“Заканадаўства не перашкаджае дзейнасці беларускіх суб’ектаў гаспадарання па рэалізацыі тавараў, выкананні работ і аказанні паслуг за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем замежных інтэрнэт-рэсурсаў. Да адміністрацыйнай адказнасці могуць прыцягвацца толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь за ажыццяўленне на яе тэрыторыі дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ і аказанні паслуг з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных за межамі нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт”, — гаворыцца ў заяве.

Паводле БелаПАН.