Вучыцеся штодня знаходзіць час для любові і радасці. Вялікае выцякае з малога, складанае складваецца з простага, таму тварыце, стварайце і дзейнічайце кожны дзень, не губляючы нават самага маленькага шансу, каб палепшыць якасць свайго жыцця.

Авен. У 2012 годзе, у год Чорнага Дракона, усё залежыць ад вас – калі вы захочаце дабіцца чагосьці значнага, то даб’яцеся. Галоўнае, перамагчы свае страхі – вам жа ўсё па сілах! Не сумнявайцеся ў сабе, і ўдача вам ўсміхнецца! Магчыма стварэнне сямейнай фірмы. Карацей, калі кінеце ўсе сілы ў прафесійную дзейнасць, то ўзлёт па кар’ернай лесвіцы вам забяспечаны.  Толькі кантралюйце сябе, каб цалкам не праявіўся ваш запальчывы характар, а то можна “наламаць дроў”. І не забывайцеся, што адзін у полі – не воін, і не ўзвальвайце ўсе праблемы на свае плечы. Не скрывайце свае шматлікія таленты. Калі навакольныя бачаць у вас лідара, не праяўляйце залішняй сціпласці – менавіта яны маюць рацыю. Памятайце: пад гэтым знакам нарадзілася шмат таленавітых спартсменаў, палітыкаў, бізнесоўцаў, вынаходнікаў, ваенных.

Цялец. 2012 год будзе для вас знакавым. Ён дасць вам цудоўную магчымасць пачаць сваю справу, рэалізаваць даўнія праекты і планы, заняцца пошукам новай, цікавай і добра аплатнай работы ці, урэшце, пайсці вучыцца. І не трэба цягнуць час – за справу бярыцеся адразу са студзеня і дзейнічайце актыўна і ўпэўнена. Ідзіце наперад рашуча і з энтузіязмам. Не ўвязвайцеся толькі ні ў якія судовыя цяжбы, разборы. Чакае вас і фінансавы поспех, толькі дзесьці ў сакавіку… менавіта ў гэты час не давайце грошы ў доўг, не бярыце крэдытаў, устрымайцеся ад буйных фінансавых аперацый. Не забывайцеся пра сям’ю, ёй таксама трэба вашы ўвага, падтрымка. Плануйце буйныя пакупкі, рамонт, будаўніцтва. Кожны з вас мае шанс паправіць сваё здароўе, нават пры хранічных, працяглых захворваннях яно палепшыцца, бо Цялец будзеце знаходзіцца пад актыўным уплывам Сонца, крыніцы жыццёвай сілы і энергіі.

Блізняты. Сваё жыццё вам даўно ўжо пара ўзяць ва ўласныя рукі, самім кантраляваць лёс, а не спадзявацца на выпадковую ўдачу. У 2012 годзе вы павінны знайсці гармонію ў адносінах з навакольным светам, актыўна і мэтанакіравана займацца справай, не пасвячаць каштоўны час залішнім сумненням і мітусні. Усім вам без выключэння неабходна быць больш аптымістычнымі, радавацца жыццю, упэўнена планаваць сваю будучыню, праводзіць больш часу з каханым чалавекам, з вернымі сябрамі. У прафесійнай сферы можаце пачынаць новыя праекты, якія маюць усе шансы стаць паспяховымі і прыбытковымі. Гэты год шчодры да вас, ён надзяляе вас сілай і мудрасцю. Здароўе будзе залежаць ад вас саміх: не накоплівайце крыўды, вучыцеся дараваць іншым, прымайце людзей такімі, якія яны ёсць. З аптымізмам глядзіце ў заўтрашні дзень, і ў вас усё будзе добра.

Рак. Год 2012 прынясе вам, як самым дамашнім і клапатлівым прадстаўнікам задыяка, вялікія перамены ў поглядах на жыццё, у кар’еры, мэтах і сацыяльным статусе. У матэрыяльным плане магчымы як павелічэнне дабрабыту дзякуючы неверагоднай ўдачы, так і сур’ёзныя страты, прычынай якіх можа паслужыць ваша неабдуманае выкарыстанне фінансаў. Умова ўдачы: не сядзіце і не чакайце “ля мора пагоды”, а пастарайцеся максімальна выкарыстаць усе шансы, што прапануе лёс. А яшчэ адмоўцеся ад шкодных звычак, вядзіце здаровы лад жыцця, і гэта ўмацуе ваша здароўе, бо ў вас ёсць схільнасць да захворванняў страўніка і нервовых расстройстваў. Таму не паддавайцеся розным пераменам у настроі, агрэсіўнасці і не пераядайце. А яшчэ не крыўдзіцеся, не накоплівайце ў сабе адмоўныя эмоцыі, а прымайце любую сітуацыю як належнае, а гэта садзейнічае развіццю душы і духа.

Леў. Удача чакае тых, чыя дзейнасць знаходзіцца ў распараджэнні дзяржавы: настаўнікаў, дактароў, юрыстаў, вайскоўцаў, інш. Паўстане і жыллёвая праблема. Тое, што не было вырашана ў 2011 годзе, абавязкова трэба зрабіць у першыя месяцы. Настройцеся на тое, што будзе не так лёгка. Пастарайцеся наладзіць сувязі з багатымі і ўплывовымі людзьмі і не звязвайцеся з прадстаўнікамі такіх знакаў, як Цялец, Казярог, Дзева. Не  засяроджвайцеся на ўласных каштоўнасцях, на сваіх жаданнях кіраваць усімі, на сваёй праваце. Самы час навучыцца прыслухоўвацца да чужога меркавання, навучыцца ўспрымаць асабісты свет людзей і іх прастору. Бо іх жыцці ідуць паралельна з вашымі. Год пройдзе ў бясконцым клопаце аб сабе і сваіх блізкіх. Хтосьці будзе перагружаны ў быце. Каб не нажыць псіхасаматычных праблем, не бярыце на сябе больш, чым зможаце вынесці.

Дзева. Вам будзе шанцаваць у 2012 годзе, як ніколі. На рабоце, нарэшце, адбудзецца доўгачаканае павышэнне, сям’я будзе вас толькі радаваць. Гэта ўдачны і надзвычай добры год. Самы час заняцца абуладкаваннем свайго дому для большага камфорту. Навучыцеся спакойна адносіцца да будзённых праблем, старайцеся больш рухацца і ўсё паспяваць. А каб угору было лягчэй ісці, разбярыцеся з ранейшымі праблемамі. На першым месцы ў вас будуць дзеці, бо ў вас бязмежная адказнасць у крыві. Але калі вам захочацца ісці сямімільнымі крокамі, калі захочаце атрымаць як мага больш поспеху, то гэта будзе падобнае да таго, што вы хочаце абняць неабдымнае. Навучыцеся чаргаваць работу і адпачынак, каб не нажыць сабе хвароб. Бо тыя, хто зможа адарвацца ад работы, глянуць на свет па-новаму, могуць злавіць сінюю птушку ўдачы. Зоркі на вашым баку.

Шалі. Вам у 2012 годзе будзе шанцаваць практычна ва ўсім. Вельмі ўдачны год. Вам пара ўжо навучыцца радавацца жыццю. Паспрабуйце жыць як бы гуляючы. Навучыцеся знаходзіць час для любові і радасці штодзённа. Калі спатрэбіцца, то можна пайсці на рызыку. Але кардынальна нічога не трэба мяняць у жыцці. Не абвінавачвайце блізкіх вам людзей ва ўсіх смяротных грахах, не ўстанаўлівайце свае правілы ў сямейным жыцці, бо гэта прывядзе да сварак, агрэсіі і, як вынік, да хвароб. Астролагі сцвярджаюць, што ў вас ўзнікае шмат непрыемнасцяў менавіта з-за таго, што вы пастаянна імкняцеся быць лідарам. Адзінокім пара задумацца. Зоркі даюць дабро на стварэнне гарманічных адносінаў, бо ў лютым, сакавіку і лістападзе Венера зойме выгаднае для Шаляў становішча. Дзякуючы касмічным патокам вашы прыродныя таленты знойдуць у сабе сілы для далейшага развіцця.

Скарпіён. Вы ў 2012 годзе будзеце занятыя зарабляннем грошай, прычым палётам творчай думкі. Асабліва будзе шанцаваць людзям творчых прафесій – пісьменнікам, мастакам, музыкантам, інш. – ім Сатурн прадракае бурны поспех. Але старайцеся не траціць дарма грошы. І не паддавайцеся суму, нудзе, бо ўсё ж на свеце праходзіць, наводзьце парадак у сваім асабістым жыцці. Не паддавайцеся рэўнасці і не расстройвайцеся на пустым месцы – лепш лішні раз напомніце сабе, што вы – самы-самы! А яшчэ не забывайце пра сваю кар’еру – за вас ніхто над гэтым працаваць не будзе. У вас жа ясны аналітычны розум. Пад канец года вас чакае нейкая важная радасная падзея – у некага нараджэнне дзіцяці, у кагосьці – шлюб (спрыяльны перыяд), бурны раман, набыццё маёмасці. Кармічнай тэмай будуць адносіны з бацькамі. Трэба зразумець і прыняць іх такімі, якія яны ёсць. Ад гэтага будзе залежаць і здароўе.

Стралец. 2012 год будзе для вас выдатным! Тут будзе камандаваць Юпітэр – планета вялікага шчасця. Ён дасць вам магчымасць цалкам рэалізаваць свае здольнасці. Кар’ера пойдзе ў рост, і вы адчуеце небывалы энергетычны ўсплёск.  Будуць адбывацца ўспышкі яснабачання – вы будзеце валодаць дарам бачыць корань праблемы і хто ў ёй вінаваты. Тыя, хто яшчэ не ўзяў шлюб, лёгка могуць сустрэць сваю палавінку. У сакавіку-красавіку пагружайцеся ў рамантычную атмасферу. У канцы лета чакаецца канфлікт Марса і Юпітэра, і ў сямейных пар будуць не лепшыя часы. Ім будзе здавацца, што каханне прайшло, але не спяшайцеся з вывадамі… пачнецца новы этап адносін. Вас будзе радаваць гармонія са знешнім светам, у вас будзе лад і ў сям’і, і на рабоце, і з сябрамі. Вам можна толькі пазайздросціць. Запомніце гэтыя моманты. А з сакавіка наступіць, нарэшце, фінансавы дабрабыт. Грошы літаральна паплывуць да вас у рукі.

Казярог. Менавіта ў гэтым годзе вы па-сапраўднаму адчуеце сябе здаровымі і поўнымі сіл. Год Дракона падорыць вам усё самае лепшае. Вы зможаце займацца тым, што раней здавалася немагчымым. Гэты год падорыць вам новую работу і пошукі новых фінансавых крыніц. Ужо ў сакавіку вы зразумееце, што трэба нешта мяняць, прычым трэба мяняць і ў асабістых адносінах, бо ў такім рэчышчы яны больш працякаць не могуць. Аднак гэта не азначае, што гэтыя адносіны трэба спыніць, проста, калі мяняецца ўсё жыццё, то перамены закрануць і асабістыя адносіны. А з красавіка пачынаецца паласа вязення, усе справы будуць заканчвацца поспехам. І калі ў вас перыядамі будзе ўзнікаць пачуццё, што ўсё вакол рушыцца, то гэта не так. Рушыцца толькі тое, што аджыло, і няхай яно сыходзіць у нябыт. За разбурэннем абавязкова ўзнікне нешта новае, лепшае. Не будзьце эгаістамі і не перабольшвайце сваіх праблем.

Вадалей. Вас чакае непераўзыдзены год, ён будзе вельмі цікавы і прынясе цудоўны ўраджай. Праблемы чакаюць тых, хто спадзяецца на іншага, а не на ўласныя сілы і матэрыяльную базу. Не ўпускайце тых шансаў, калі жыццё будзе прапаноўваць вам узяць адказнасць у свае  рукі. Пастарайцеся ўвасобіць у жыццё тое, аб чым даўно марылі, але не маглі з-за пастаяннай мітусні. Удачна вырашацца пытанні, якія будуць звязаныя з нерухомасцю, спадчынай, будаўніцтвам. Спрыяць будуць зоркі і ва ўмацаванні сямейных адносін. Адзінокія сустрэнуць сваю палавінку. Сямейных чакаюць абнаўленне пачуццяў і забытая пяшчота. Здароўе не будзе турбаваць. Напагатове павінны быць людзі з хранічнымі захворваннямі нырак і спіны, сардэчна-сасудзістымі. Уважліва аднясіцеся да прыёму лекаў. Не захапляйцеся магіяй, ваша псіхіка можа падвяргацца небяспецы гіпнозу. У 2012 годзе закончыцца цыкл трансфармацыі, які адбываўся з вамі доўгія гады. У наступны год вы ўступіце поўнымі сіл, абноўленымі.

Рыбы. 2012 год Чорнага Дракона абяцае быць прадуктыўным і станоўчым. Пачатак можа прынесці праблемы, нават расчараванне, але абароты ў справах будуць набіраць сілу, і ўсё будзе залежаць ад таго, як вы сумееце ўзяць сітуацыю ў свае рукі і кіраваць ёй. Памятайце: кожная справа, якой будзеце займацца, можа стаць стартам на шляху да поспеху. Тыя, хто цвёрда вырашыў яго дасягнуць, змогуць лёгка пераадолець праблемы. Вы павінны дзейнічаць, каб кожны дзень стаў маленькай прыступкай да матэрыяльнага дастатку і душэўнага дабрабыту. Шмат увагі надавайце зносінам з сябрамі, калегамі, дапамагайце ім. І не саромейцеся, калі спатрэбіцца, звяртацца па дапамогу, бо пазней вы ўжо акажаце неацэнную паслугу сваім сябрам. Мяняйцеся ўнутрана, каб дэпрэсія, меланхолія і крыўды на ўвесь белы свет не перашкаджалі рухацца наперад.

Марыя УРБАНОВІЧ.