У лютым гэтага года прадпрыемства “Белжелдорпроект” плануе завяршыць работу над архітэктурным праектам “Электрыфікацыя накірунку Маладзечна-Гудагай-Дзяржаўная мяжа”.
Гэта дазволіць пачаць выбар генеральнага падрадчыка на будаўніцтва аб’екта на конкурснай аснове.
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр “Беларускай чыгункі”.
У межах сумеснага з “Літоўскай чыгункай” праекта плануецца, што ўчастак будзе электрыфікаваны да Кяны і Новай Вільні.
Як адзначылі прадстаўнікі прэс-цэнтра ў інтэрв’ю “РГ”, электрыфікацыя дазволіць павялічыць хуткасць руху, прыцягнуць больш пасажыраў, стварыць для іх больш зручныя ўмовы. А яшчэ станоўча паўплывае на экалогію.
Святлана ЦІШКО.
Фота railwayz.info.