Футбольныя каманды Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў згулялі на адборачным турніры ў фінал чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе.
Турнір адбыўся 21 студзеня ў зале Маладзечанскага завода металічных канструкцый. Маладзечанцы выйгралі з лікам 5:2. Гаспадары (у жоўтых футболках) валодалі ініцыятывай. Напрыканцы сюжэта гол у вароты віляйчан забівае Аляксандр Грыхуцік (№3).
Відэа Сяргея ЗЯНЬКО, мантаж Святланы ЦІШКО.