Народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч прысвоілі званне “Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці”. Урачыстая цырымонія прайшла 17 лютага ў Чысці.

Пра гэта паведамілі агенцтва БелТА.

Марыя Захарэвіч – вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нарадзілася ў вёсцы Навасёлкі Мядзельскага раёна.

Ганаровае званне 17 лютага атрымаў таксама прафесар Міхаіл Фінберг – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі.

Як адзначыў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, гэтыя людзі ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва ў сталічным рэгіёне, дзякуючы іх таленту на Міншчыне рэалізавалі мноства цікавых праектаў. У іх ліку святы музыкі ў Заслаўі, Нясвіжы, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Міхаілу Фінбергу і Марыі Захарэвіч ўручылі пасведчанні ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці, памятныя стужкі, дыпломы, кветкі.

Паводле БелТА.

Фота kupalauski.by.