Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўтаінспекцыі Гродна і Гродзенскай вобласці.

Аварыя адбылася каля 22.00. За рулём «МАНа», які рухаўся ў бок пункта пропуска «Катлоўка», быў 26-гадовы жыхар Астраўца. Пешаход выйшаў на дарогу. Сёлета яго ўжо штрафавалі за тое, што ён п’яны ішоў па краі праезнай часці пры наяўнасці ўзбочыны. Паводле папярэдняй інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, на гэты раз мужчына таксама быў нецвярозы.

Вадзіцеля раней прыцягвалі да адказнасці за 34 парушэнні правілаў дарожнага руху.

Святлана ЦІШКО.