У ноч на 2 сакавіка з малочнатаварнай фермы ў вёсцы Запур’е Сакаўшчынскага сельсавета невядомыя злачынцы скралі чатырох цялят. Жывёлу ахоўваў вартаўнік, але гэта не перашкодзіла зладзеям.

Малочнатаварная ферма “Запур’е” належыць прадпрыемству “Белтрубаправодбуд”, паведаміла нашаму выданню прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Пра знікненне цялят у міліцыю паведаміла загадчыца фермы. Шкода, нанесеная прадпрыемству, складае 2 мільёны 130 тысяч рублёў.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”. Сёлета гэта трэцяе падобнае злачынства ў раёнах Мінскай вобласці нашага рэгіёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.