У дзяжурную часць міліцыі 15 сакавіка звярнуўся 52-гадовы маладзечанец і заявіў, што тыдзень назад у яго кватэру зайшлі трое незнаёмых яму мужчын. Нязваныя госці збілі гаспадара і забралі ў яго 400 тысяч рублёў і банкаўскую картку.

Паводле паведамлення аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі, здарэнне адбылося 7 сакавіка каля 11 гадзін. Рабаўнікі трапілі ў кватэру сваёй ахвяры, прадставіўшыся знаёмымі сына гаспадара.

Аператыўныя работнікі міліцыі раскрылі злачынства. Па падазрэнні ў рабаванні затрыманы і змешчаны ў ізалятар 44-гадовы жыхар Маладзечна. Яго змоўшчыкі ўстанаўліваюцца. Райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па другой частцы 206 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Рабаванне, здзейсненае з насіллем, групай асоб з пранікненнем у жыллё”.

Сяргей ЗЯНЬКО.