Нядаўна абсалютна выпадкова ў маіх руках апынулася дзіўная кніга. Вось, як гэта здарылася…

Carpe diem. Будзь шчаслівы сёння…

Гэта такая школа нявызначанасці – нязвычнае палохае, але толькі ў ім – магчымасць новага…

P.S.

Нядаўна абсалютна выпадкова ў маіх руках апынулася дзіўная кніга. Вось, як гэта здарылася …

Без бачнай на тое прычыны я зайшла ў кнігарню. На той момант у мяне была недачытаная кніга, а таму да гэтага часу не разумею, што мяне прымусіла падысці менавіта да той паліцы. Я падышла, узяла ў рукі першую якая трапіла кнігу, разгарнула яе і зразумела, што павінна прачытаць.

Яна была перакладам з французскай. Дзіўна, але ў апошні час я проста вар’яцела ад захаплення, калі чула французскую мову. Але не ў гэтым сутнасць. Проста кніга вучыць жыццю. А я менавіта гэтага ад яе і чакаю …

Алекс Фарэн, дзякуй. Ваша “Танга з манекенам” бездакорнае.

– Мы ўсе прыходзім у Клуб за тым самым – за сэнсам. Нават не, гэта занадта, усё прасцей – за поўніцай жыцця, за яе густам, ды за шчасцем, нарэшце … І за тым, каб зноў здзіўляцца. Вярнуўшы магчымасць бачыць новае ў звыклым … І адчуваць сябе ў ім свабодна. І мы б’емся ў сценкі, якія нам здаюцца непрабівальнымі, хоць існуюць, як правіла, толькі ў нас у галаве.

Ёсць задачка пра дзевяць пунктаў, размешчаных у форме квадрата – тры па тры. І трэба злучыць іх чатырма простымі лініямі, не адрываючы алоўка ад паперы. Вы, напэўна, ведаеце яе.

– Ведаю. Трэба выйсці за межы квадрата.

– Менавіта. Інакш не вырашыш. Большасць не выходзяць і не вырашаюць. Упіраюцца ў бакі квадрата. А яго не існуе – ні ва ўмове задачы, ні на паперы. Толькі ў нас у чарапку … Хоць на самай справе ёсць проста 9 пунктаў … Вам будуць прапаноўваць варыянты. Выбар – за вамі. Кожны раз можна актуалізаваць толькі адну магчымасць, астатнія застануцца нерэалізаванымі. Як у жыцці … Гэта такая школа нявызначанасці – нязвыклае палохае, але толькі ў ім – магчымасць новага …

(Алекс Фарэн)

Настасся Роўда, Школа маладога журналіста, “Рэгіянальная газета”.