Увод другога блока беларускай АЭС можа ссунуцца на 2019 год. Пра гэта на адкрыцці 4-й спецыялізаванай выставы «Атамэкспа-Беларусь 2012» заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка.
«Увод у эксплуатацыю першага блока атамнай станцыі запланаваны ў 2017 годзе, другога — з лагам у адзін-два гады», — паведаміў Сямашка.
Нагадаем, раней беларускі і расійскі бакі заяўлялі, што ўвод другога блока АЭС запланаваны на 2018 год.
Пра гэта паведамляе БелаПАН.