Віляйчанка Ганна Валынец (HanKa) выступіць на канцэрце ў Мінскім клубе Салтайм 27 сакавіка. Пра гэта паведамляе сайт Vialejka.org.
Ганна – аўтрка і выканаўца ўласных твораў. Грае сольна альбо ў складзе свайго гурта НебаCry.
Гэтым разам яна будзе адна.
Апроч Ганны будуць і іншыя выступоўцы: Алег Жудкі, Нетта Карніенка, Stace Piskunoff.
Пачатак а 19-й. Клуб Салтайм (пр-т Незалежнасці, 131/1. ст.м. Усход)
Паводле Vialejka.org