У бліжэйшыя выхадныя аўтадарога Мінск – Калачы – Мядзел будзе знаходзіцца пад асаблівым кантролем дзяржаўтаінспекцыі, папярэджвае прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці.

Дарога ад Мінска праходзіць праз Мінскі і Лагойскі раёны, далей – праз наш рэгіён – Іллю і Касцяневічы Вілейскага раёна, Княгінін і Сваткі – Мядзельскага раёна – да Мядзела.

Інспектары дарожна-паставой службы ў суботу і нядзелю на гэтай трасе будуць узмоцнена кантраляваць захоўванне хуткасных рэжымаў, правілаў абгонаў і праездаў пешаходных пераходаў, карыстанне рамянямі бяспекі.

Акрамя гэтага накірунку, кантроль дзяржаўтаінспекцыі будзе ўзмоцнены таксама на дарогах Мінск – Мікашэвічы і Мінск – Гомель.

Сяргей ЗЯНЬКО.