Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў пра гэта ў інтэрв’ю “Рэгіянальнай газеце”.

Па словах Віталя Юрэвіча, сёння ж аперытыўныя работнікі міліцыі і супрацоўнікі следчага камітэта папярэдне ўстанавілі асобу загінуўшага і затрымалі мужчыну, які падазраецца ў яго забойстве.

Цяпер вядуцца следчыя дзеянні па ўстанаўленні сваякоў, знаёмых памерлага і магчымых сведкаў здарэння.

Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Забойства”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Чытайце працяг: Жыхар Івянца быў спалены зажыва