Дадатковыя рэйсы аўтобусаў будуць уведзеныя маладзечанскім і вілейскім аўтапаркамі для пасажыраў, якія збіраюцца ехаць на могілкі.

МАЛАДЗЕЧНА. На Радаўніцу аўтапарк уводзіць дадатковы рэйс да Лазаўца, чыгунка будзе працаваць па раскладзе выхадных.

Як паведаміў намеснік дырэктара аўтапарка па перавозках Віктар Руткоўскі, спецыяльны аўтобус ад прыпынку “Школа №5” да Лазаўца будзе хадзіць ад 19 да 23 красавіка. Білет будзе каштаваць 1300 рублёў.

У аўторак, 24 красавіка, аўтобусы будуць курсіраваць ад 9 да 17 гадзін, яны будуць адпраўляцца праз 12 хвілін.

У астатнія дні аўтобус будзе выязджаць праз кожныя 50 хвілін, па графіку ад 10 гадзін да 15 гадзін 30 хвілін.

Паводле інфармацыі маладзечанскага чыгуначнага вакзала, 21, 22, 23, 24 і 28 красавіка электрычкі і дызель-цягнікі будуць курсіраваць па раскладзе выхадных дзён.

ВІЛЕЙКА. 24 красавіка на Радаўніцу будуць хадзіць дадатковыя аўтобусы, якія будуць заязджаць на могілкі.

Аўтобус маршруту №3 кожныя паўгадзіны будзе адпраўляцца ад прыпынку “Аранжарэя” (магазін №37) ад 9 гадзін 30 хвілін да 15 гадзін. Да прыпынку “Могілкі” аўтобус едзе паўгадзіны. Адпаведна на прыпынку “Могілкі” ён будзе прыбываць праз кожныя паўгадзіны ад 10 гадзін да 15 гадзін 30 хвілін.

Аўтобус маршруту №5 кожную гадзіну будзе адпраўляцца ад прыпынку “Макаўе” ад 9 гадзін 10 хвілін да 14 гадзін 10 хвілін. Рэйс да могілак доўжыцца таксама паўгадзіны. Адпаведна на прыпынак “Могілкі” аўтобус будзе прыбываць кожную гадзіну ад 9 гадзін 40 хвілін да 14 гадзін 40 хвілін.

Зоя ХРУЦКАЯ, Вольга ДЭКСНІС.

Фота ByMedia.net.