Перамогай пачала маладзечанская “Забудова” новы сезон у другой лізе чэмпіяната Беларусі па футболе. 21 красавіка ў Мінску мы былі мацнейшымі за “Іслач” Мінскага раёна. Адзіны гол у гульні на 86 хвіліне забіў Аляксандр Працкевіч.

Гульня праходзіла на стадыёне Рэспубліканскага цэнра алімпійскай падрыхтоўкі на вуліцы Сямашкі.
Састаў “Забудовы”
Шчэрба Антон
Суман Павел
Бычкоўскі Віталь
Шаўчэнка Раман
Малько Юры (Абановіч Віталь, выйшаў на замену на 62 хвіліне).
Дараховіч Сяргей (Смірноў Дзяніс, 73)
Касцюк Дзмітры
Альховік Аляксандр
Макрыцкі Віталь
Талькоўскі Ігар (Вышынскі Дзмітры, 87)
Працкевіч Аляксандр
Галы: Працкевіч Аляксандр, 86 хвіліна.
Амаль уся гульня праходзіла на палове поля гасцей. Гэта значыць, на нашай палове поля. Але калі ўзгадваць самыя небяспечныя моманты ля варот маладзечанцаў, можна хіба што ўспомніць 84-ю хвіліну, калі Антон Шчэрба выцягнуў мяч з левай дзявяткі сваіх варот.
І ўсё. Разважлівасць і рацыянальнасць. Кантроль мяча. Такое ўражанне пакінула гульня маладзечанскай “Забудовы” ў першым туры ў Мінску.
А пераможны гол з перадач Віталя Абановіча і Ігара Талькоўскага забіў наш форвард Аляксандр Працкевіч. Першы гол у сезоне. Працкевіч – герой?
У інтэрв’ю нашаму выданню Саша сказаў:
– Ніякі я не герой. Проста апынуўся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Для таго, каб я забіў, усё зрабілі Віталь і Ігар. Ім дзякуй.

Калі футбаліст не атрымае фол на Дараховічы – значыць ён дрэнны футбаліст. Праз імгненне капітан “Забудовы” атрымае ззаду па нагах.

Аляксандр Працкевіч: дзякуй партнёрам. Але я – не герой.

Нічыя ў гэтым выездзе была б добрым вынікам. Мы зрабілі больш. Мы перамаглі. І гэта здорава.
А пра судзейства можна гаварыць альбо добра, альбо нічога. Нічога не будзем гаварыць…

Мы – беларусы. Спачатку гімн, потым – матч.

Фаны. Мы прыехалі, каб перамагчы!

Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.