У красавіку ў «Правілы пажарнай бяспекі» ўведзеныя змяненні. Паводле іх, дапускаецца кантралюемае развядзенне кастроў, у тым ліку і для спальвання смецця на пляцоўках, якія акружаныя глебай без мінеральнага слою. Шырыня палоскі глебы павінна быць не менш за 0,25 метра пры слабым ветры (да 5 метраў за секунду). Пры гэтым касцёр павінен быць на адлегласці не меншай за 15 метраў ад будынкаў, 25 метраў ад лесу і 30 метраў ад тарпы з сенам і саломай.
У дварах дамоў можна гатаваць ежу з выкарыстоўваннем вугалю ў мангалах, барбекю і іншых прыстасаваннях для прыгатавання ежы пры слабым ветры. Мінімальная адлегласць ад краю гэтага прыстасавання да будынкаў павінна быць не меншай за чатыры метры.
Пляцоўка для спальвання смецця ці прыгатавання ежы павінна выбірацца так, каб не мог узнікнуць пажар, непадалёк павінны быць вогнетушыцель ці ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за дзесяць літраў, а таксама лапата.
Пры больш моцным ветры ці меншай адлегласці распальваць кастры ці выкарыстоўваць мангалы і іншыя прыстасаванні забараняецца. За парушэнне віноўнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці і атрымліваюць штраф да 1 мільёна 200 тысяч рублёў.
Як жа вызначыць, якой моцы вецер? Калі гайдаюцца тонкія дрэвы, ляціць лісце і пыл, то вецер ужо хуткасцю больш за 5 метраў за секунду.