У Мінску на стадыёне Белдзяржуніверсітэта, што на вуліцы Сямашкі, 9 мая ў другім тайме матча “Зорка-БДУ” – “Забудова” сектар фанатаў Маладзечна раптам напоўніўся дымам…

Дыміла не больш за пяць хвілін. Супрацоўнікі міліцыі хутка разабраліся і справіліся з узгараннем. Гульня чацвертага тура другой лігі, якую “Забудова” прайграла 1:4, паспяхова была даведзеная да канца.
Пасля фінальнага свістка каля 70 маладзечанскіх фанатаў мінскія міліцыянеры папрасілі не пакідаць сваіх месцаў для таго, каб выявіць сярод іх чалавека, які падпаліў нешта на трыбуне.
Фанам міліцыянеры паставілі ўльтыматум: альбо вы кажаце, хто гэта зрабіў, альбо ўсе начуеце ў ізалятары. У выніку вінаватага знайшлі.
Лідар фанатаў Рыгор Кароль сказаў у інтэрв’ю “РГ”: падпальшчыку няма 18 гадоў. Даравалі яму. Не каралі. Усе фанаты паспяхова вярнуліся ў Маладзечна на электрычцы.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Фота Сяргея ЗЯНЬКО.