Дрэннае пастаянства. Другі раз запар 1:4. І абодва разы паражэнні ад мінскіх камандаў. На свята Перамогі, 9 мая, у сталіцы на вуліцы Сямяшкі на стадыёне Белдзяржуніверсітэта мы прайгралі “Зорцы-БДУ”.

Састаў “Забудовы”:

Сашчанка Канстанцін

Бычкоўскі Віталь (Альховік Аляксандр, выйшаў на замену на 36 хвіліне)

Шаўчэнка Раман

Бугай Юры

Малько Юры (Абановіч Віталь, 46)

Смірноў Дзяніс (Ляпета Павел, 46)

Касцюк Дзмітры

Макрыцкі Віталь

Вышынскі Дзмітры (Лужынскі Міхаіл, 77)

Працкевіч Аляксандр

Грыхуцік Аляксандр (Талькоўскі Ігар, 46)

Першы гол мы прапусцілі на 13 хвіліне. Аляксандр Грыхуцік на 16-й біў галавой з двух метраў ад пустога вугла варот мінчан. Мяч праляцеў у лічаных сантыметрах ад штангі.

На 27-й нас выручае варатар Косця Сашчанка у моманце, калі гулец “Зоркі” выйшаў з ім адзін на адзін. А на 44 хвіліне мы атрымалі гол у раздзявальню – 2:0. Перапынак.

Інтрыгу матча на 48 хвіліне прыгожым ударам у “дзявятку” аднавіў Аляксандр Працкевіч. Але на 77-й мы зарабілі пенальці і трэці гол у свае вароты – 1:3. Праз шэсць хвілін гаспадары аформілі 1:4.

Трэба сказаць, што Канстанцін Сашчанка глядзеўся ў гульні вельмі дастойна. Чаго нельга сказаць пра абаронцаў маладзечанскага варатара. 

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.