11 кашавараў з дзіцячага турклуба “Чарапашкі” з Вілейкі прыгатавалі 9 мая ў вёсцы Заброддзе салдацкую бульбяную кашу. На гэту справу пайшло 5 мяхоў бульбы.
Кіраўнік турклуба Міхаіл Петух запрашае частавацца тых, хто прыехаў адзначыць Дзень Перамогі ў Заброддзе, якое апошнія дзесяцігоддзі стала традыцыйным месцам майскіх урачыстасцяў, дзякуючы руплівасці сям’і Валянціны і Барыса Цітовічаў.
Віляйчанка Клаўдзія Дубовік ганарыцца ўзнагародамі сваёй мамы — ветэрана Вялікай айчыннай вайны, якая не дажыла да сённяшніх дзён:
Хросны ход на месца пахавання салдат першай сусветнай вайны:
У капліцы-музеі ідзе экскурсія:
Архіўнае фота, якое можна было пабачыць 9 мая ў Заброддзі. Так тут адзначалі свята перамогі пару дзесяткаў гадоў таму:
Архіўнае фота. Алесь Адамовіч, мастак Георгі Паплаўскі, Васіль быкаў на беразе Нарачанкі ля Заброддзя:
Кветкі 9-га мая:
Салдацкі кісель:
Канцэрт:
Фота Ігара Мароза.
9.05.2012.Святкаванне Дня Перамогі ў Вілейцы. Фотарэпартаж