Удзел ў конкурсе, што прайшоў з 11 па 13 мая, прынялі больш за 400 музыкантаў узростам да 17 гадоў.

– Мы не чакалі сапраўды такога поспеху, – падзяліўся з карэспандэнтам “Рэгіянальнай газеты” Фёдар Гур. – А ў выніку – апынуліся ўперадзе моцных калектываў з Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Баранавічаў. І калі для намінацыі саліст канкурсанты былі разбітыя на ўзроставыя групы, то ў  намінацыі для ансамбляў такога не было. Мы спаборнічалі з калектывамі, некаторыя з якіх з’яўляюцца ўжо амаль прафесійнымі. Разам з гледачамі нам апладзіравала і журы.

11-гадовая Саша Капцюг заваявала другое месца ў намінацыі 'Саліст' ва ўзроставай групе да 13 гадоў. Саша марыць стаць музыкантам.

11-гадовая Саша Капцюг заваявала другое месца ў намінацыі ‘Саліст’ ва ўзроставай групе да 13 гадоў. Саша марыць стаць музыкантам.

Фёдар Гур.

Фёдар Гур.

Антон Коршыкаў, ударныя.

Антон Коршыкаў, ударныя.

Паліна Дарошына. Трамбон.

Паліна Дарошына. Трамбон.

Саксафаніст Вадзім Мухдараў.

Саксафаніст Вадзім Мухдараў.

Марыя Раманоўская, фортэпіяна.

Марыя Раманоўская, фортэпіяна.

Каця Коршыкава, бас-гітара, Вадзім Мухдараў, саксафон-альт, Саша Капцюг, саксафон -альт, Паліна Дарошына, трамбон, Дзіма Шаблыка, труба

Каця Коршыкава, бас-гітара, Вадзім Мухдараў, саксафон-альт, Саша Капцюг, саксафон -альт, Паліна Дарошына, трамбон, Дзіма Шаблыка, труба

Конкурс «JAZZ-TIME» праводзіўся ў Салігорску ў чацверты раз. Фэст джазу заўсёды раз на два гады прымае Салігорская школа мастацтваў, якая стала ініцыятарам такога конкурсу ў 2006 годзе. Музыканты выступаюць у трох намінацыях: “Саліст”, “Ансамбль”, “Аркестр”. Ад гэтага года мерапрыемства мае свой сайт.

Старшынёй журы быў заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Ткачэнка, які працуе ў аркестры Міхаіла Фінберга. У склад яго ўваходзілі даўні сябар салігорцаў шведскі музыкант Ёні Янгтун, Алена Атрашкевіч, кампазітарка, лёс якой доўгі час звязаны з Маладзечнам, крытык Дзмітры Падбярэзскі і іншыя аўтарытэты ў музычнай супольнасці.

Конкурснай праграме “Джаз-тайма” папярэднічаў майстар-клас, які давалі кваліфікаваныя спецыялісты з Беларусі і Расіі.

– Даволі прыстойная зала сярэдніх памераў школы мастацтваў была запоўненая, – гаворыць Фёдар Гур. – Цяжка было выступаць у конкурсе пасля калектываў з Піцера і Смаленска, якія ігралі вельмі ўпэўнена і свабодна. Але мы адчулі надзвычайную цеплыню залы, узрушанай нашым выступленнем. Было сапраўды вельмі цёпла. І нам апладзіравала нават журы. Нам было не сорамна.

Фёдар Гур лічыць конкурс «JAZZ-TIME» адзіным у сваім родзе ў Беларусі і найаўтарытэтнейшым сярод аналагічных джазавых рэгулярна праводзімых імпрэз у краіне.

Ці разлічвалі вілейчане на першае месца?

– Канечне не, – кажа Гур. – Але калі нам аб’явілі, што мы трапляем на гала-канцэрт, то падумалася: магчыма, дыпламантамі станем.

У намінацыі “Саліст”  удзельніца ансамбля 11-гадовая Саша Капцюг са сваімі нумарамі на саксафоне-альце заняла 2-е месца ва ўзроставай групе да 13 гадоў. І атрымала акрамя дыплома яшчэ і каштоўны падарунак: аўдыёнавушнікі. На конкурсе Саша выконвала кампазіцыі Жозэфа Космы “Апалае лісце” і Поля Дэзманда “Іграем на пяць”.

Гран-пры конкурса – ноўтбук – атрымаў дзіцячы ўзорны аркестр з Капыля.

 Удзельнікі ансамбля, пераможцы конкурса «JAZZTIME»:

Марыя Раманоўская, фартэпіяна,

Кацярына Коршыкава, бас-гітара,

Антон Коршыкаў, ударныя,

Паліна Дарошына, трамбон,

Аляксандра Капцюг, саксафон альт,

Вадзім Мухдараў, саксафон альт,

Дзмітры Шаблыка, труба,

Пачанкоў Яўген, сола-гітара.

З чым выступалі вілейскія музыканты на конкурсе?

Яны выканалі творы “Прагулка ў дыліжансе”,  “Трыццаць год пазней”, “Абракадабра”.

Даведка.

Фёдар Гур. Музыкант і педагог. Нарадзіўся 19 сакавіка 1956 года ў вёсцы Агароднікі Слуцкага раёна. Ад 1979 года жыве ў Вілейцы. Заснавальнік і шматгадовы кіраўнік узорнага духавога аркестра, цяпер – загадчык эстраднага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў у Вілейцы.

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Фота Іллі Петрашэвіча і Аляксандра Манцэвіча.

Чытайце таксама:

Выхаванцы Гура правялі творчы вечар Біг Бэнда

Выбралі 12 лепшых юных выканаўцаў (+відэа)