У пятым туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе футбольны клуб “Смаргонь” на сваім стадыёне ў суботу, 19 мая, выйграў у каманды “ДБК-Гомель” з лікам 2:0. Абодва галы былі забітыя ў другім тайме.

Састаў “Смаргоні”:

Герасімовіч Аляксандр

Дукса Уладзіслаў

Панасюк Віталь

Шэпелеў Антон

Юрчанка Юры (Корсак Сяргей, выйшаў на замену на 46 хвіліне)

Шота Аляксандр

Тарлікоўскі Аляксандр

Герман Ігар (Макоўскі Міхаіл, 90)

Кухлей Уладзімір (Сямёнаў Ягор, 30)

Скшынецкі Аляксандр (Коцін Міхаіл, 78)

Космач Сяргей (Рындзюк Мікалай, 46)

Галы: Ігар Герман, 51 хвіліна, Ягор Сямёнаў, 78.

На чацвертай хвіліне Аляксандр Тарлікоўскі не рэалізаваў пенальці.

Гаспадары поля валодалі ініцыятывай, расказаў у інтэрв’ю нашаму выданню футбольны эксперт “РГ”, балельшчык Мікалай Кіндра. Але, нягледзячы на перамогу, па словах Мікалая Кіндры, поўнай задаволенасці ад гульні смаргонцаў няма.

Хутчэй гэта не мы былі моцныя, а сапернік слабы. Ужо на чацвертай хвіліне матча нашы зарабілі пенальці. Але Аляксандр Тарлікоўскі не здолеў дакладна рэалізаваць удар з “кропкі”. Варатар гамяльчан у скачку выратаваў сваю каманду і адбіў удар.

У пачатку другога тайма, адразу пасля свістка суддзі, на 46 хвіліне замест маладзечанскага нападаючага Сяргея Космача ў складзе “Смаргоні” на поле выйшаў Мікалай Рындзюк. У лютым Мікалай перанёс аперацыю пасля атрыманай траўмы, толькі месяц назад пачаў трэніравацца.

Таму, па словах Мікалая Кіндры, форвард “Смаргоні” цяжкавата ўваходзіў у гульню. Але ўрэшце гульня ў Рындзюка пачала атрымлівацца. Спачатку Мікалай аддаў небяспечную перадачу Ігару Герману, які на 51 хвіліне адкрыў лік у матчы – 1:0.

Потым Рындзюк двойчы сам выходзіў на варатара гасцей. І ўрэшце прабіў у штангу. Другі мяч таксама быў забіты з непасрэдным удзелам смаргонскага ветэрана, які на гэты раз аддаў галявую перадачу Ягору Сямёнаву – 2:0.

Ужо ў дабаўлены арбітрам час гамяльчане спрабавалі выправіць становішча. На 92 і 93 хвілінах атакавалі, выканалі два вуглавыя ўдары, але плёну гэта не прынесла. Гаспадары ўтрымалі перамогу.

Мікалай Кіндра у складзе “Смаргоні” адзначыў маладзечанцаў Сяргея Космача і Сяргея Корсака. Па словах нашага эксперта, глядзяцца маладзечанцы на полі дастаткова дастойна. Актыўна ўдзельнічаюць у атаках сваёй каманды.

Пасля гэтай перамогі “Смаргонь” узнялася з дзясятага на сёмы радок турнірнай табліцы. Маем дзве перамогі, нічыю і два паражэнні. У актыве смаргонцаў сем набраных ачкоў. Гульню наступнага, шостага, тура праводзім у суботу, 26 мая. Едзем у госці да “Віцебска”.

Сяргей ЗЯНЬКО.    

Турнірная табліца:

 

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

СКВІЧ (Мінск)

5

4

0

1

8-2

12

2

Бяроза-2010

5

4

0

1

8-3

12

3

Днепр (Магілёў)

5

3

2

0

9-1

11

4

Гарадзея

5

3

1

1

4-2

10

5

Слуцк

4

2

1

1

9-4

7

6

Віцебск

5

2

1

2

5-3

7

7

Смаргонь

5

2

1

2

4-3

7

8

Рудзенск

5

2

0

3

4-5

6

9

Граніт (Мікашэвічы)

4

2

0

2

2-3

6

10

Ведрыч-97 (Рэчыца)

5

1

3

1

4-6

6

11

Хваля (Пінск)

4

1

2

1

3-4

5

12

Полацк

4

1

0

3

2-3

3

13

Хімік (Светлагорск)

4

0

2

2

1-5

2

14

Ліда

5

0

2

3

1-10

2

15

ДБК-Гомель

5

0

1

4

0-10

1