Учора (22 мая) каля 18 гадзін адбылася аўтааварыя на перакрыжаванні ля музычнага каледжа імя Агінскага.

Як патлумаачыў старшы інжынер па арганізацыі дарожнага руху маладзечанскай ДАІ Уладзімір Мумрыкаў, бус “Мерседес” паварочваў з боку Мінска на вуліцу Забэйды-Суміцкага. А з боку Смаргоні на Мінск ехала “Аўдзі”.

Пры павароце “Мерседес” не уступіла дарогу “Аўдзі”. У выніку ў легкавой машыне цалкам пашкоджаная пярэдняя частка і правае кола.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Амаль у той самы час у Маладзечне згарэў легкавік. Фота і відэа тут.