Пазадарожнік “Лэнд-Ровер” загарэўся 22 мая на пуцеправодзе, што на вуліцы Віленскай, недалёка ад дома №55. Здарэнне адбылося каля 18 гадзін 40 хвілін. Выратавальнікі справіліся з узгараннем. Людзі ў здарэнні не пацярпелі.

Інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Кайко расказаў у інтэрв’ю “РГ”: аўтамабіль рухаўся ў бок цэнтра горада. Узгаранне адбылося пад капотам. Вадзіцель, жыхар Маладзечна, які ехаў без пасажыраў, спыніў машыну і паспрабаваў сам справіцца з агнём. Не атрымалася.

На пульт выратавальнікам у 18 гадзін 45 хвілін пазванілі відавочцы здарэння. Пажарныя, якія выехалі на месца здарэння, патушылі машыну. У выніку пажару агнём пашкоджаная пярэдняя частка “Лэнд-Ровера”, маторны адсек. Салон аўтамабіля застаўся цэлы.

Па словах Андрэя Кайко, папярэдняя прычына ўзгарання – кароткае замыканне электрычнай праводкі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Паводле http://vk.com. Крыніца навіны Сяргей Сідаровіч.

Аўтар фота і відэа Сяргей Сідаровіч.

Паводле http://vk.com

У той самы дзень адбылося здарэнне на скрыжаванні паблізу музычнага каледжа.