Удзельнікі павінны былі зрабіць здымкі на тры тэмы: “Горад сёння”, “Быць у стылі” і “Еўропа, мы свае”. Восем гадзін на выкананне. Розныя гарады. Розныя ўмовы. І абсалютна розныя каманды.

У выніку – 144 фота з усіх куткоў краіны. Адна каманда сыйшла з дыстанцыі.

Фота каманды “ПраЖУЖЭктар” з серыі “Горад сёння”.

“Нас пазабавіла гэтая тусоўка ў гарадскім парку. Людзям ужо за 40, а ў душы яны, відаць, яшчэ падлеткі.”

“У Маладзечне яшчэ засталіся інтэрнаты, дзе ніколі не зачыняюцца дзверы, а дзеці гадуюцца нібы ў адной сям’і. На фота – звычайны суботні дзень у адным з іх.”

 “Папулярнае сярод тыповых маладзечанскіх парачак месца”.

Каб трапіць у тройку пераможцаў, маладзечанцам давялося пабегаць пад дажджом і палазіць у розных нязручных месцах. На некалькі пытанняў ад “РГ” адказала капітан каманды “ПраЖУЖЭктар” Кацярынай Рысік:

– Кэці, калі было найбольш складана?

– Вельмі цяжка было, калі пайшоў дождж. Ад гэтага мяняліся і якасць здымкаў, і настрой каманды. Нехта з нас яшчэ казаў “за гэтыя траблы мы павінны нешта заняць!”

– А дзе вас напаткала паведамленне аб тым, што вы занялі трэцяе месца ў конкурсе?

– Я была ў школе. Навіну мне паведамілі самі арганізатары па тэлефоне.

– Каму вы расказалі пра вашу перамогу?

– Сябрам ды бацькам. Першыя сказалі: “О, ну вы крутыя!”, а мама: “Не дарма я вас падвозіла на сваёй машыне!”

Серыя “Быць у стылі”.

У кожным узросце ў нас розны стыль жыцця. У дзяцінстве мы рухаемся у той бок, дзе больш цікава.

“Маладосць не можа абыйсціся без вострых уражанняў”.

” А ў сталасці мы займаемся простымі рэчамі. Напрыклад, вырошчваем радыскі.”

Серыя “Еўропа, мы свае!”

“Беларусь – дзіця Еўропы”.

 

 “Мы свае, калі адкінуць краты?”

“Калі мы зробім першы крок?”

Image 10752

Image 10752

На сайце www.3sektar.by удзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі пасля спаборніцтва:

 “Гарадзенскія вочкі” (Гродна):

«Спачатку спужалі тэмы, але развагі за піццай і кавай далі плён. За гадзіну мы распланавалі ідэі і іх рэалізацыю. Гуляючы па вуліцах, кожны ўважліва шукаў сюжэты і прапаноўваў. За дзень вельмі стаміліся. Бачылі каманду супернікаў. Папілі гарбаты і паехалі дамоў адпраўляць здымкі».

 “Cheese по-слуцки” (Слуцк):

Вікторыя Макарава: «Атрымала вялікае задавальненне і досвед. Да праекта трошкі саромелася здымаць мінакоў, але зараз разумею, што дарма. Спадабалася працаваць у камандзе, але было цяжка выбіраць здымкі. Ішлі на кампраміс».

ВЕДА” ( Брэст):

«Заданні спачатку падаліся лёгкавыканальнымі, але потым над галавой з’явіліся хмаркі і планы прыйшлося змяніць. Думаю, калі б надвор’е было лепшым, то вынікі парадвалі б больш».

Цэрэмонія ўзнагароджання пераможцаў пройдзе ў гэтую нядзелю, 27 траўня, у Гародні.

Ягор Піліпчык.