Фотавыстава з транскантынентальнага падарожжа аўтастопам “З табурэтам праз кантыненты” адкрыецца ў Вілейцы ў зале выстаў краязнаўчага музея 5 чэрвеня.

За 365 дзён падарожнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Швецыі адолелі каля 30 тысяч кіламетраў. Асноўны спосаб перамяшчэння – аўтаспын. Падарожжа пачалося ў 2010 годзе ў Нью-Ёрку і скончылася ў самым паўднёвым горадзе свету Ушуаі. Сярод удзельнікаў экспедыцыі – віляйчанка Аўгіня Манцэвіч.

Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў раскажуць аб буднях і святах, якія яны перажылі ў дарозе. Пакажуць кароткі відэафільм аб вандроўцы, праспяваюць песні, што былі ўсю дарогу з імі.

Выстаўка ўжо прайшла ў Мінску і Варшаве.

Пачатак імпрэзы а 18.00.

Аддзел інфармацыі.