У міліцыю 30 мая звярнулася 76-гадовая жыхарка пасёлка Багданаў і заявіла, што ў яе з падворка знікла конная касілка.

Паводле заявы пацярпелай, касілку маглі ўкрасці ў перыяд ад 25 да 29 мая, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Кошт скрадзенай касілкі – 8 мільёнаў рублёў.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.

Сяргей ЗЯНЬКО.