У адной з кавярняў Маладзечна 29 мая прайшла прэзентацыя новай праграмы “Са мной каханне” кампазітара з Маладзечна Віталя Качаткова, прымеркаваная да выхаду першага дыска музыканта.
– Прэзентацыя была ўдалай, – усміхаецца Віталь у гутарцы з карэспандэнтам “РГ”. – Яна нечакана трансфармавалася ў падзею, якую можна было б назваць “З намі каханне…” Менавіта ў гэты дзень я стаў дзядзькам – у мяне нарадзіўся пляменнік. І канцэрт меў такую рэальна лірычную аснову.
На мерапрыемстве былі сябры, знаёмыя, блізкія Віталя Качаткова і проста аматапы добрай музыкі.
Даведка “РГ”. Віталь Качаткоў.
Нарадзіўся 28.11.1971 года ў Маладзечне. Аўтар і выканаўца лірычнага шансона, музыкант, прадзюсар, кампазітар і шахматыст. Прадпрымальнік. Жанаты, бацька траіх дзяцей. Віцэ-чэмпіён свету сярод шахматыстаў-непрафесіяналаў (2002 год).
Скончыў музычныя школу і вучылішча (духавыя, труба). Саліраваў у школьным хоры. Служыў у арміі ў Маскве ва Узорным ваенным аркестры ганаровай варты. Пасля арміі займаўся бізнесам. Скончыў інстытут культуры. Нядаўна пачаў пісаць песні, якія гучаць на радыёстанцыях Беларусі і за яе межамі.
Мікола ГАЙДУК.
Фота Леапольда Барценева.
Чытайце і слухайце таксама:
5.01.2012.Качаткоў зробіць з вас артыста
29.12.2011.Слухайце онлайн калядны канцэрт ад Віталя Качаткова
6.12.2011.У “Еўрафэсце” ўдзельнічае Віталь Качаткоў (+аўдыё)
28.10.2011.Песні пішам разам. Тэкст да мелодыі “Чаму?”
7.10.2011.Музычны праект “Напішам песню разам”. Далучайцеся!
23.09.2011.“Белавежская пушча” ў выкананні Віталя Качаткова
12.09.2011.Пішам песню з Віталём Качатковым
28.05.2010.Аліса не супраць стаць гросмайстрам
14.04.2010.Эдзік і Аліса – першыя
15.02.2010.Мы атрымалі ліцэнзіі на рэспубліку
28.09.2009.Качатковы пачалі сезон паспяхова