На ўрачыстасці выступілі ініцыятары стварэння дабрачыннага фонда, які зарэгістраваны быў 27 сакавіка гэтага года. Гэта старшыня яго праўлення дырэктар музычнага каледжа Рыгор Сарока, сустаршыня бізнесмэн Уладзімір Сівуха, госці з горада Рэтаваса (Рэтава) з Літвы, дзе таксама ўшаноўваецца памяць славутага кампазітара, дыпламата і яго роду, суседзі з Залесся, іншыя госці і тыя, хто прычыніліся да сённяшняй падзеі.
Больш падрабязна чытайце пазней на нашым сайце і ў папяровай версіі тыднёвіка.
Дэлегацыя з Літвы і гаспадары сустрэчы перад помнікам славутаму кампазітару і дыпламату, аўтару слыннага паланэза “Развітанне з Радзімай”:
Гучаць фанфары:
Урачыстасці папярэднічала выступленне маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”:
Адкрывае прэзентацыю дырэктар музычнай вучэльні імя М.К.Агінскага, старшыня фонду Рыгор Сарока:
Дуэт флейтыстак:
Дырэктар музея ў горадзе Рэтавасе (Рэтаве), Літва, Вітаўтас Руткаўскас:
У зале:
Старшыня нацыянальнай камісіі па справах Юнеска Уладзімір Шчасны:
Госці з Літвы:
У дзвярах:
Старшыня “Мінскага згуртавання нашчадкаў шляхты і дваранства» Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі:
Арганізацыйныя пытанні вырашае дырэктар новага фонду Алег Бяганскі:
Сустаршыня фонду Уладзімір Сівуха:
Мікалай Тамашэўскі – адзін з ініцыятараў стварэння фонду. Даследчык радавога маёнтку Агінскіх у Маладзечне:
Рыгор Сарока прымае дар ад літоўскіх гасцей – рэпрадукцыю карціны Адомаса Варнаса “Каранацыя вялікага князя Міндоўга“:
Маладзечанская паэтка Тамара Бярэзіна:
Свае вершы чытае Таіса Трафімава:
Паэт Валеры Хіхіч:
Валерый Хiхiч прачытаў свой верш “Гіпноз”
Вада бурліла яркім пералівам
Ля ўспененай паводкаю ракі.
На лапах ліп крыкліва і шумліва
Як шапкі, гнёзды ладзілі гракі.
Праз хрыплы крык ліліся трэлі песні
Ад раздарыўшых ягады рабін.
Алея ля маёнтка у Залессі
Была найпрыгажэйшаю з мясцін.
Ды хлапчука, што лез праз загародку,
Не вельмі зацікавіў шумны фарс-
Да вокнаў прабіраўся ён маёнтка,
Дзе побач з скрыпкай бумкаў кантрабас.
І жыў пад нейкім казачным гіпнозам,
Прывычны да скаціны і раллі.
Гарэлі шчокі, нібы ад марозу,
А шапка пад каленам на зямлі.
Над ім гучаў то нейкі стогн жалобны,
То веснавы напеўны горды гімн,
То вал дзевяты, бессардэчна- злосны
Фіранкі рваў да самых аблачын.
А потым клавесіна пераборам
Балюча ў неба выплыла туга.
Душу ірвала гора, нібы мора,
Аб родных і гаючых берагах.
Зачараваны, доўга моўчкі слухаў,
А потым за дудой сваёй палез.
Але жалейцы не хапала гукаў,
Каб вывесці чароўны паланэз.
Мікола ГАЙДУК.
Фота “РГ”.